Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як валянтэры ў Вільні дапамагаюць палітзьняволеным. ВІДЭА


Валанцёры з вызваленымі палітычнымі зьняволенымі ў Вільні, 18 сьнежня 2025 году
Валанцёры з вызваленымі палітычнымі зьняволенымі ў Вільні, 18 сьнежня 2025 году

Больш за 100 былых беларускіх палітвязьняў, вывезеных 13 сьнежня ва Ўкраіну, апоўдні 18 сьнежня прыехалі ў Вільню. Іх сустракалі валянтэры, журналісты, палітыкі.

Адзін з валянтэраў Данііл Гаркавы на ўласным аўто дапамагае былым палітвязьням, якія прыехалі ў Вільню. Ён патлумачыў Свабодзе, якім чынам робіць сваю працу.

«Я сустракаю на сваім аўтамабілі нашых вызваленых палітзьняволеных, герояў і гераіняў. Дапамагаю ім дабрацца да месца, у якім яны будуць адпачываць. Гэта вялікая радасьць — далучыцца да такога чыну. Гэта простае дзеяньне, якое не патрабуе звышвысілкаў, якое можа зрабіць кожны», сказаў Данііл Гаркавы.

Гаркавы адзначыў, што палітзьняволеныя выглядаюць стомленымі і зараз у іх эмацыйны стан з «пэўнымі арэлямі». Ім радасна, але момант не адназначны, бо яны не разумеюць, як рэагаваць.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Людміла Чэкіна
XS
SM
MD
LG