Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Польшчы стварылі чат-бот, дзе можна паведаміць пра спробы вэрбаваньня


Супрацоўнікі ABW
Супрацоўнікі ABW

Агенцтва ўнутранай бясьпекі Польшчы (ABW) стварыла адмысловы чат-бот у Telegram, з дапамогай якога можна паведаміць пра выпадкі дывэрсіяў або спробу вэрбаваньня замежнымі спэцыяльнымі службамі.

Пра гэта ў сацыяльнай сетцы X паведаміў прадстаўнік польскіх спэцслужбаў Яцэк Дабжыньскі.

«Хутка, зручна і ананімна паведамі пра кожны інцыдэнт», — запрашае ён.

Калі Яцэк Дабжыньскі казаў пра замежныя спэцслужбы, то ў відэароліку паказалі сьцягі Беларусі і Расеі, заўважыў «Белсат».

Бот дасяжны пад адрасам @ABW_STOPdywersji_bot і працуе на чатырох мовах. Беларускай мовы сярод іх няма. Бот працуе на польскай, расейскай, украінскай і ангельскай мовах.

Чат-бот прапануе карыстальніку адказаць, калі, хто, дзе і як спрабаваў завэрбаваць чалавека або заахвоціць яго да супрацьпраўнай дзейнасьці, што канкрэтна прапаноўвалася і ці абяцалі за гэта грашовую ўзнагароду. Таксама можна дадаць здымкі ліставаньня і пакінуць кантактныя зьвесткі.

Улады Польшчы часта паведамляюць пра затрыманьне грамадзянаў Беларусі, завэрбаваных беларускімі спэцслужбамі. Гэтак, у затрыманага ў Беластоку паводле падазрэньня ў шпіянажы таксоўца, грамадзяніна Беларусі Уладзіслава Н. знайшлі сьпіс беларусаў, якім надалі ў Польшчы міжнародную абарону.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Людміла Чэкіна
XS
SM
MD
LG